На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 55 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 19 – у абласным цэнтры.
Затрымана 11 нецвярозых кіроўцаў і 24 беспраўных. 139 кіроўцаў парушылі хуткасныя абмежаванні, 12 – правілы абгону.Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута 180 пешаходаў. З іх 20 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, 139 – без святлоадбівальных элементаў.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на дарозе! Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!