На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 60 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 24 — у абласным цэнтры.
Затрымана 12 нецвярозых кіроўцаў і 28 беспраўнікаў.
Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 400 пешаходаў. З іх 39 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, 186 — без святлоадбівальных элементаў.
За адсутнасць зімовых шын прыцягнута да адказнасці 40 кіроўцаў.
Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці настойліва рэкамендуе кіроўцам выбіраць бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю да транспартнага сродку, які рухаецца наперадзе, быць максімальна ўважлівымі за рулём, улічваць пагодныя і дарожныя ўмовы. Пешаходы павінны строга выконваць патрабаванні правілаў дарожнага руху і ў цёмны час сутак пазначаць сябе флікерамі.