На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 45 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 18 – у абласным цэнтры.
Затрымана 13 нецвярозых кіроўцаў і 22 беспраўных.
Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 350 пешаходаў. З іх 42 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння, 164 – без святлоадбівальных элементаў.
Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці настойліва рэкамендуе кіроўцам выбіраць бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю да аўтатранспарту, які рухаецца наперадзе, быць на вышэйшай ступені ўважлівымі за рулём, улічваць надвор'е і дарожныя ўмовы. Пешаходы павінны строга выконваць патрабаванні правілаў дарожнага руху і ў цёмны час сутак пазначаць сябе флікерамі.