На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 21 дарожна-транспартнае здарэнне з матэрыяльнай шкодай, з іх 6 – у абласным цэнтры.



Затрымана 8 нецвярозых кіроўцаў і 19 беспраўных.

Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута каля 255 пешаходаў. З іх 25 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, 105 – без святлоадбівальных элементаў.

Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці настойліва рэкамендуе кіроўцам выбіраць бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю да аўтатранспарту, які рухаецца наперадзе, быць на вышэйшай ступені ўважлівымі за рулём, улічваць надвор'е і дарожныя ўмовы. Пешаходы павінны строга выконваць патрабаванні правілаў дарожнага руху і ў цёмны час сутак пазначаць сябе флікерамі.