На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 22 дарожна-транспартныя здарэнні з матэрыяльнай шкодай, з іх 9 - у абласным цэнтры.

22 дарожна-транспартныя здарэнні з матэрыяльнай шкодай, з іх 9 - у абласным цэнтры.

Затрымана 9 нецвярозых кіроўцаў і 25 пазбаўленых правоў. Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 150 пешаходаў. З іх 13 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння, 39 — без святлоадбівальных элементаў.

Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці настойліва рэкамендуе кіроўцам выбіраць бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю да транспартнага сродку, які рухаецца наперадзе, быць максімальна ўважлівымі за рулём, улічваць надвор'е і дарожныя ўмовы. Пешаходы павінны строга выконваць патрабаванні правілаў дарожнага руху і ў цёмны час сутак пазначаць сябе флікерамі.