На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 26 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 9 – у абласным цэнтры. Затрымана 14 нецвярозых кіроўцаў і 28 беспраўных.



Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 95 пешаходаў. З іх 12 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, 29 – без святлоадбівальных элементаў.

Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці настойліва рэкамендуе кіроўцам выбіраць бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю да аўтатранспарту, які рухаецца наперадзе, быць максімальна ўважлівымі за рулём, улічваць надвор'е і дарожныя ўмовы. Пешаходы павінны строга выконваць патрабаванні правілаў дарожнага руху і ў цёмны час сутак пазначаць сябе флікерамі.