На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 46 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 12 - у абласным цэнтры.



Затрымана 10 нецвярозых кіроўцаў і 32 беспраўных. Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 100 пешаходаў. З іх 9 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, 27 — без святлоадбівальных элементаў.

Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці настойліва рэкамендуе кіроўцам выбіраць бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю да транспартнага сродку, які рухаецца наперадзе, быць максімальна ўважлівымі за рулём, улічваць надвор'е і дарожныя ўмовы. Пешаходы павінны строга выконваць патрабаванні правілаў дарожнага руху і ў цёмны час сутак пазначаць сябе флікерамі.