На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 41 дарожна-транспартнае здарэнне з матэрыяльнай шкодай, з іх 18 – у абласным цэнтры.
Затрымана 14 нецвярозых кіроўцаў і 45 беспраўных. Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 200 пешаходаў. З іх 15 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння, 36 – без святлоадбівальных элементаў.
Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці настойліва рэкамендуе кіроўцам выбіраць бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю да аўтатранспарту, які рухаецца наперадзе, быць максімальна ўважлівымі за рулём, улічваць надвор'е і дарожныя ўмовы. Пешаходы павінны строга выконваць патрабаванні правілаў дарожнага руху і ў цёмны час сутак пазначаць сябе флікерамі.