На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 23 дарожна-транспартных здарэння з матэрыяльнай шкодай, з іх 10 - у абласным цэнтры.
Затрымана 8 нецвярозых кіроўцаў і 31 беспраўны. Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 120 пешаходаў. З іх 12 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, 13 — без святлоадбівальных элементаў.
Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці настойліва рэкамендуе кіроўцам выбіраць бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю да аўтатранспарту, які рухаецца наперадзе, быць максімальна ўважлівымі за рулём, улічваць надвор'е і дарожныя ўмовы. Пешаходы павінны строга выконваць патрабаванні правілаў дарожнага руху і ў цёмны час сутак пазначаць сябе флікерамі.