На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 54 дарожна-транспартныя здарэнні з матэрыяльнай шкодай, з іх 27 – у абласным цэнтры.
Затрымана 8 нецвярозых кіроўцаў і 15 беспраўных. Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 300 пешаходаў. З іх 31 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння, 145 – без святлоадбівальных элементаў.
Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці настойліва рэкамендуе кіроўцам выбіраць бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю да аўтатранспарту, які рухаецца наперадзе, быць максімальна ўважлівымі за рулём, улічваць надвор'е і дарожныя ўмовы. Пешаходы павінны строга выконваць патрабаванні правілаў дарожнага руху і ў цёмны час сутак пазначаць сябе флікерамі.