На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 28 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 14 - у абласным цэнтры.



Затрымана 9 нецвярозых кіроўцаў і 20 беспраўных.

Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 300 пешаходаў.
З іх 35 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння, 159 — без святлоадбівальных элементаў.

Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці настойліва рэкамендуе кіроўцам выбіраць бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю да транспартнага сродку, які рухаецца наперадзе, быць максімальна ўважлівымі за рулём, улічваць надвор'е і дарожныя ўмовы. Пешаходы павінны строга выконваць патрабаванні правілаў дарожнага руху і ў цёмны час сутак пазначаць сябе флікерамі.