На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 36 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 17 - у абласным цэнтры.



Затрымана 6 нецвярозых кіроўцаў і 13 беспраўных.

Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 200 пешаходаў. З іх 16 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, 88 — без святлоадбівальных элементаў.

Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці настойліва рэкамендуе кіроўцам выбіраць бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю да аўтатранспарту, які рухаецца наперадзе, быць максімальна ўважлівымі за рулём, улічваць надвор'е і дарожныя ўмовы. Пешаходы павінны строга выконваць патрабаванні правілаў дарожнага руху і ў цёмны час сутак пазначаць сябе флікерамі.