На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 33 дарожна-транспартныя здарэнні з матэрыяльнай шкодай, з іх 20 - у абласным цэнтры.
Затрымана 8 нецвярозых кіроўцаў і 35 беспраўных.
Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 150 пешаходаў.
З іх 27 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння, 52 — без святлоадбівальных элементаў.
Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці настойліва рэкамендуе кіроўцам выбіраць бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю да аўтатранспарту, які рухаецца наперадзе, быць максімальна ўважлівымі за рулём, улічваць надвор'е і дарожныя ўмовы. Пешаходы павінны строга выконваць патрабаванні правілаў дарожнага руху і ў цёмны час сутак пазначаць сябе флікерамі.