На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 49 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 17 – у абласным цэнтры.

  На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 49 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 17 – у абласным цэнтры.

  Затрымана 10 нецвярозых кіроўцаў і 18 беспраўных.

  Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 150 пешаходаў. З іх 12 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, 25 – без святлоадбівальных элементаў.

  Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўдзельнікаў дарожнага руху да ўзаемнай павагі! Памятайце, няўхільнае выкананне Правілаў дарожнага руху – залог бяспекі на дарозе.