На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 31 дарожна-транспартнае здарэнне з матэрыяльнай шкодай, з іх 14 - у абласным цэнтры.

  На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 31 дарожна-транспартнае здарэнне з матэрыяльнай шкодай, з іх 14 - у абласным цэнтры.

  Затрымана 9 нецвярозых кіроўцаў і 25 без правоў.

  Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 110 пешаходаў. З іх 15 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, 18 — без святлоадбівальных элементаў.

 У летні перыяд ДАІ заклікае да добрасумленных паводзін на дарозе ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху. Найбольш траўманебяспечным сродкам перамяшчэння з'яўляюцца сродкі персанальнай мабільнасці. Да іх адносяцца электрасамакаты, гіраскутары, монакола, сегвеі і іншыя аналагічныя прылады.

  Перамяшчацца на іх неабходна па веладарожцы, а пры яе адсутнасці — па тратуары, пешаходнай дарожцы альбо абочыне са скорасцю не вышэй за 25 км/г. Пры гэтым нельга ствараць перашкоды для руху пешаходаў.