На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 32 дарожна-транспартных здарэнні з матэрыяльнай шкодай, з іх 16 – у абласным цэнтры.
На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 32 дарожна-транспартных здарэнні з матэрыяльнай шкодай, з іх 16 – у абласным цэнтры.
Затрымана 12 нецвярозых кіроўцаў і 31 беспраўны.
Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 125 пешаходаў. З іх 5 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння, 19 — без святлаадбівальных элементаў.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на дарозе! Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!