На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 17 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 10 - у абласным цэнтры.

  На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 17 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 10 - у абласным цэнтры.

  Затрымана 10 нецвярозых кіроўцаў і 39 без правоў.

  Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 150 пешаходаў. З іх 21 знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, 37 — без святлоадбівальных элементаў.

  Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на дарозе! Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!