На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 30 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 8 – у абласным цэнтры.

  На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 30 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 8 – у абласным цэнтры.

  Затрымана 11 нецвярозых кіроўцаў і 23 беспраўных.

  Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 125 пешаходаў. З іх 14 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, 30 — без святлоадбівальных элементаў.

  Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на дарозе! Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!