На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 27 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 16 - у абласным цэнтры.

  На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 27 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 16 - у абласным цэнтры.

  Затрымана 14 нецвярозых кіроўцаў і 28 беспраўных.

  Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 155 пешаходаў. З іх 15 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння, 24 — без святлоадбівальных элементаў.

  Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на дарозе! Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!