На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 38 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай.
На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 38 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай.
Затрымана 10 нецвярозых кіроўцаў і 24 беспраўных.
Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 210 пешаходаў. З іх 20 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, 83 — без святлоадбівальных элементаў.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на дарозе! Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!