На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 53 дарожна-транспартныя здарэнні з матэрыяльнай шкодай, з іх 32 – у абласным цэнтры.

  На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 53 дарожна-транспартныя здарэнні з матэрыяльнай шкодай, з іх 32 – у абласным цэнтры.

  Затрымана 8 нецвярозых кіроўцаў і 26 беспраўных.

  Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 270 пешаходаў. З іх 33 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння, 134 – без святлоадбівальных элементаў.

  ДАІ нагадвае: Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на дарозе!

  Пры выбары хуткасці руху ўлічвайце інтэнсіўнасць дарожнага руху, агляд дарогі, асаблівасці і стан транспартнага сродку, дарожныя і надвор'е ўмовы!