На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 31 дарожна-транспартнае здарэнне з матэрыяльнай шкодай, з іх 9 – у абласным цэнтры.

  На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 31 дарожна-транспартнае здарэнне з матэрыяльнай шкодай, з іх 9 – у абласным цэнтры.

  Затрымана 9 нецвярозых кіроўцаў і 12 беспраўных.

  Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 300 пешаходаў. З іх 30 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, 168 – без святлоадбівальных элементаў.

  ДАІ нагадвае:

  Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на дарозе! Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!