Штогод Лепельскі каледж прымае актыўны ўдзел у рэспубліканскай навагодняй акцыі "Ад усёй душы".

Дырэктар каледжа Лебедзь Алег Аляксандравіч павіншаваў падапечных і работнікаў "Святліцы" з Наступаючым Новым 2026 годам, пажадаў здароўя і душэўнага спакою.

Навучэнцы каледжа падрыхтавалі святочны канцэрт, пачаставалі салодкімі падарункамі.

Не абышлося, вядома ж, і без Дзеда Мароза і Снягуркі. Бо чалавек у любым узросце верыць у цуд!

У гэтай акцыі сканцэнтравана наша падзяка і ўдзячнасць старэйшаму пакаленню за ўклад у развіццё і росквіт краіны, за гады стваральнай працы.

Свята атрымалася вельмі маляўнічым, вясёлым і па-дамашняму цёплым і душэўным.