З удзелам памочніка пракурора Лепельскага раёна Дзіаны Трацаўскай у райвыканкаме адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх пад кіраўніцтвам старшыні КСП Веранікі Хомбак
Асноўнымі пытаннямі, якія разглядаліся членамі камісіі, былі невыкананне або неналежнае выкананне бацькамі абавязкаў па выхаванні непаўналетніх дзяцей.
Асобныя пытанні разгледзелі дэталёва, надаўшы асаблівую ўвагу прычынам, якія спрыялі правапарушэнням, а таксама прызнанню дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы.