Пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Веранікі Хомбак спецыялісты сабраліся, каб абмеркаваць не проста статыстыку, а лёсы людзей, якія апынуліся ў эпіцэнтры сямейных канфліктаў.

Удзельнікі прыйшлі да думкі: праблему нельга вырашыць кропкава, тут неабходны комплексны падыход з удзелам медыкаў, псіхолагаў, педагогаў і праваахоўнікаў. Асаблівы акцэнт зроблены на аказанне ўсебаковай дапамогі пацярпелым і прымяненне карэкцыйных праграм да тых, хто ўжо здзейсніў гвалт.

У пасяджэнні прыняў удзел благачынны Лепельскай акругі протаіерэй Сергій Лешкевіч.

Ён нагадаў: сям'я першапачаткова заклікана быць захавальніцай любові, павагі і ўзаемападтрымкі. Дамашні гвалт разбурае гэтыя ўстоі, і змагацца з ім можна толькі разам, вяртаючы людзям веру ў тое, што іх дом — гэта сапраўды крэпасць, а не месца страху.