У зімовы перыяд у выніку змены ўмоў надвор'я актуальнай праблемай становіцца сыход снегу з дахаў будынкаў. Шчодрыя снегапады, рэзкія змены надвор'я сфармавалі на дахах дамоў велізарныя снежныя і ледзяныя масы.

Выратавальнікі звяртаюць увагу, што ачыстка ад снегу дахаў будынкаў і прылеглых тэрыторый – абавязак уласнікаў і ўладальнікаў будынкаў, а таксама кіраўнікоў кіруючых арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, на чыім абслугоўванні знаходзяцца будынкі.

Што ж тычыцца грамадзянскіх асоб, то ім рэкамендуецца паведамляць у свае ЖКГ аб пагрозе сыходу снегу і лёду з дахаў шматкватэрных дамоў.

Акрамя таго, выратавальнікі рэкамендуюць пастарацца не падыходзіць блізка да сцен будынкаў, збудаванняў і як мага больш старанна выконваць правілы бяспекі. У прыватнасці абыходзіць бокам вадасцёкі – там сосулек больш за ўсё. Калі ж вы раптам пачулі зверху нейкі падазроны гук, ні ў якім разе не спыняйцеся і не падымайце галаву, каб паглядзець, што ж там здарылася. Лепш хутчэй прыцісніцеся да сцяны, тады вы зможаце схавацца пад казырком будынка.