13 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Адзін чалавек загінуў і двое паранены ў аварыі ў Талачынскім раёне, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Алеся Сярэгіна. Аварыя адбылася сёння каля 12.00 на 531 км трасы М1. Рухаючыся ў напрамку Расійскай Федэрацыі, кіроўца аўтамашыны "Газель" адцягнуўся ад кіравання і выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем "Фальксваген Гольф". У выніку сутыкнення дзве пасажыркі "Газелі", жыхарка Нагінска 1980 года нараджэння і жыхарка Баку 1988 года нараджэння атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваны. Кіроўца машыны "Фальксваген Гольф", жыхар Баранавічаў 1963 года нараджэння, загінуў на месцы здарэння. Падрабязныя абставіны дарожна-транспартнага здарэння ўдакладняюцца. Вядзецца следства.-0-

БЕЛТА