Згодна з Лясным кодэксам дазвольным дакументам на нарыхтоўку грамадзянамі драўніны ў невялікім аб'ёме з'яўляецца ордэр.

Згодна з Лясным кодэксам дазвольным дакументам на нарыхтоўку грамадзянамі драўніны ў невялікім аб'ёме з'яўляецца ордэр. Па ім можна нарыхтаваць да 50 кубічных метраў лесу, але не больш. Каб атрымаць ордэр, трэба звярнуцца з заявай у лясніцтва. Там растлумачаць, на якім участку і якія дрэвы трэба секчы. Ордэр неабходна мець пры сабе падчас правядзення рубкі. Ён жа з'яўляецца неабходным дакументам для вывазкі лесапрадукцыі. Вывозіць нарыхтаваную драўніну можна толькі пасля яе абмеру службовай асобай лясніцтва і пастаноўкі ім адзнак у адпаведных графах ордэра.

Пла́та за самастойна нарыхтаваную дроўную драўніну, як правіла, невялікая. У той час як штраф за высечку дрэў без дазвольнага дакумента можа дасягаць 30 базавых велічынь у эксплуатацыйных лясах і 50 базавых велічынь у прыродаахоўных, рэкрэацыйна-аздараўленчых і абаронных лясах.

Аб усіх парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства Вы можаце паведаміць па тэлефонах: 8-02132-3 43 85 «тэлефон даверу», мабільныя: +375 333706966, +375 297151173, +375 292914255