25 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі 11 раёнаў Віцебскай вобласці прыступілі да ўборкі бульбы ранніх сартоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Паводле даных на 25 жніўня, усяго бульба ўбрана з плошчы амаль 97 га, або 1,5% ад плошчы, якая падлягае ўборцы. Накапана 3,5 тыс.т, сярэдняя ўраджайнасць складае 365,2 ц/га. Самыя вялікія плошчы пад гэту культуру пасеяны ў Віцебскім (амаль 1,1 тыс.га) і Талачынскім (620 га) раёнах, дзе размешчаны РУП "Талачынскі кансервавы завод" і СПК "Каалгас "Альгоўскае" Віцебскага раёна, якія з'яўляюцца найбуйнейшымі ў вобласці гаспадаркамі, што спецыялізуюцца на бульбе. Так, у Талачынскім раёне бульба ўбрана з плошчы 45,5 га, накапана звыш 2,3 тыс.т гэтай культуры пры сярэдняй ураджайнасці амаль 514 ц/га. Усяго па вобласці трэба ўбраць бульбу з плошчы каля 6,7 тыс.га. У параўнанні з 2010 годам бульбяное поле пашырана на 25%. Да масавай уборкі гэтай культуры плануецца прыступіць у першай дэкадзе верасня.
У сямі раёнах гаспадаркі пачалі ўборку агароднінных культур, у асноўным для пастаўкі гандлёвым арганізацыям і некаторым спецыялізаваным установам (дзіцячым садам, воінскім часцям і г.п.). З капустай пачалі працаваць у Віцебскім, Лепельскім, Аршанскім і Полацкім раёнах, усяго ўбрана амаль 16 га з 275 га, якія падлягаюць уборцы, сабрана 445 т пры сярэдняй ураджайнасці 281,5 ц/га. Акрамя таго, Віцебскі і Аршанскі раёны ўбіраюць моркву і буракі.
Азімыя збожжавыя пасеяны на плошчы звыш 2,7 тыс.га, або 1,1% да запланаванага.
Збожжавыя і збожжабабовыя скасілі амаль на 402,4 тыс.га, або 91,1%. Намалочана 1 млн. 210 тыс.т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 30,1 ц/га.
Кармавая кукуруза скасілі на 7,2 тыс.га, або амаль 7% ад плана. Валавы збор зялёнай масы складае каля 220 тыс.т, а сярэдняя ўраджайнасць перавышае 300 ц/га.-0-
БЕЛТА
Адзінаццаць раёнаў Віцебскай вобласці прыступілі да ўборкі бульбы ранніх гатункаў
25.8.20110 праглядаў