12 мая, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Віцебскі абласны краязнаўчы музей 17 мая правядзе аднадзённую акцыю "Падарунак музею", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.
Супрацоўнікі музея прапануюць жыхарам вобласці ўнесці асабісты ўклад у папаўненне музейных калекцый і перадаць у дар установе старыя фатаграфіі, дакументы, рукапісныя або друкаваныя кнігі, значкі, медалі, манеты, прадметы адзення, аксэсуары, посуд, дзіцячыя цацкі, прадметы побыту, што захаваліся ад бабуль і дзядуляў. "Жадана, каб гэтыя прадметы адлюстроўвалі самабытнасць, перадавалі асаблівасці Віцебшчыны або з'яўляліся характэрнымі, тыповымі для пэўнага перыяду ў гісторыі нашага рэгіёну. Стаўшы музейнымі прадметамі, гэтыя рэчы атрымаюць новы статус і новае жыццё, будуць прадстаўлены на выстаўках і экспазіцыях", - растлумачылі ў музеі.
Сярод прадметаў, перададзеных у дар музею, будзе аб'яўлены конкурс па некалькіх намінацыях: "Першы", "Легенда", "Самы старажытны", "Сімвал эпохі", "Рарытэт", "Меморыяльная рэч". Вынікі конкурсу будуць падведзены ў Ратушы непасрэдна ў дзень правядзення акцыі. Кожны ўдзельнік акцыі атрымае дыплом дарыцелю і спецыяльны прыз. Дадатковыя ўзнагароды чакаюць пераможцаў ва ўсіх намінацыях.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)