Для забеспячэння бяспекі пасажырскіх перавозак АДАІ Лепельскага РАУС на тэрыторыі раёна з 5 па 9 лютага праводзіць прафілактычныя рэйдавыя мерапрыемствы
Рэйды накіраваны на праверку маршрутных транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць рэгулярныя перавозкі пасажыраў у міжгароднім і прыгарадным паведамленні.У ходзе рэйдаў асаблівую ўвагу надаюць: - выкананню правілаў выкарыстання пасажырамі рамянёў бяспекі; - адпаведнасці стану зімовых шын устаноўленым патрабаванням; - забеспячэнню бесперашкоднага праезду і выкананню ПДР транспартнымі сродкамі.
Дадзеныя меры накіраваны на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў, папярэджанне парушэнняў, а таксама на павышэнне ўзроўню бяспекі і дысцыпліны на пасажырскім транспарце ў зімовы перыяд.