За язду ў нецвярозым стане мера адміністрацыйнага спагнання залежыць ад канцэнтрацыі спірту ў крыві ці яго пар у выдыханым паветры

За язду ў нецвярозым стане мера адміністрацыйнага спагнання залежыць ад канцэнтрацыі спірту ў крыві ці яго пар у выдыханым паветры: ад 0,3 да 0,8 праміле - 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на тры гады; звыш 0,8 праміле - 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў. Паўторнае аналагічнае парушэнне цягне крымінальную адказнасць з канфіскацыяй транспартнага сродку незалежна ад яго прыналежнасці.

Каб прадухіліць небяспеку, трэба проста набраць нумар 102 (званок бясплатны, кругласутачна) і паведаміць інфармацыю аб фактах знаходжання ў стане ап'яннення на дарозе кіроўцаў, пешаходаў, веласіпедыстаў і іншых удзельнікаў дарожнага руху.