Сёння днём у 14-19 ратавальнікам паведамілі аб пажары ў жылым доме на вуліцы Лясной у вёсцы Ястрабель Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У агнявой пастцы работнікі МНС знайшлі чацвярых загінуўшых дзяцей ва ўзросце ад 2 месяцаў да 6 гадоў.

З агню выратаваліся 37-гадовая жанчына (маці загінуўшых дзяцей) і яе чатырохгадовая дачка.

Работнікі МНС аказваюць псіхалагічную дапамогу сваякам загінуўшых дзяцей. На месцы пажару працуе аператыўная група ратавальнага ведамства на чале з намеснікам міністра Анатолем Даўгаляўцом.

Прычына пажару і гібелі высвятляецца.