Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў указ №350 "Аб пенсійным забеспячэнні дзяржаўных грамадзянскіх служачых". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца адмена з 1 студзеня 2026 года абмежавання на выплату пенсіі за выслугу гадоў працуючым дзяржаўным грамадзянскім служачым, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (аналагічныя абмежаванні былі адменены з 1 студзеня 2025 года на памер працоўных пенсій для працуючых пенсіянераў у адпаведнасці з указам ад 29 кастрычніка 2024 года №402).

Дадзенае рашэнне прынята з мэтай павышэння зацікаўленасці такіх дзяржслужачых у працягу працоўнай дзейнасці і больш эфектыўнага задзейнічання іх прафесійнага патэнцыялу ў эканоміцы краіны.

Указ дазволіць устанавіць аднатыпныя падыходы да выплаты пенсій у перыяд працы для ваенных і грамадзянскіх пенсіянераў з ліку дзяржслужачых, што адпавядае адзінай лініі па зняцці абмежаванняў на атрыманне заробленых пенсій у поўным аб'ёме.

belta.by