3 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каля 100 кг рыбы выкраў жыхар Чашніцкага раёна з цэха мясцовага рыбгаса, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама. У цэх па перапрацоўцы рыбы, размешчаны на ахоўнай тэрыторыі ўчастка рыбгаса ў Навалукомлі, злачынца пракраўся ўночы, разбіўшы шкло акна. Незаконны "ўлоў" мужчыны склаў на агульную суму Br2,7 млн. Супрацоўнікі праваахоўных органаў устанавілі, што злачынства здзейсніў непрацуючы, раней судзімы жыхар вёскі Богатыр 1985 года нараджэння. За крадзеж у дачыненні да мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па арт.205 ч.1 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.-0-

БЕЛТА