18 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каля 1,2 тыс. прамысловых прадпрыемстваў рэспубліканскай і камунальнай формы ўласнасці ў Віцебскай вобласці правядуць мадэрнізацыю ў 2013 годзе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама. Работа арганізацый прамысловага комплексу вобласці будзе накіравана на тэхнічнае пераўзбраенне і мадэрнізацыю дзейных і арганізацыю новых вытворчасцей, выпуск высока-якаснай і запатрабаванай на рынку прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю і яе рэалізацыю на знешніх рынках, максімальнае выкарыстанне вытворчага і працоўнага патэнцыялу. На гэтыя мэты плануецца прыцягнуць Br5,8 трлн. інвестыцый. Касаючыся найбольш буйных інвестпраектаў, у камітэце адзначылі унушальны пералік мерапрыемстваў на 2013 год па мадэрнізацыі прадпрыемстваў мяса-малочнай галіны рэгіёна, найбольш вылучаюцца сярод якіх праекты, што завяршаюцца, па стварэнні новых вытворчасцей па выпуску сыроў на Пастаўскім малочным заводзе і браслаўскім філіяле Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната. Значныя праекты па выпуску імпартазамяшчальнай інавацыйнай прадукцыі ў рамках рэспубліканскай праграмы "Дзіцячае харчаванне" намеціў да выканання ў 2013 годзе ААТ "Віцебскі плодаагароднінны камбінат". На гэтым прадпрыемстве ў цяперашні час завяршаецца рэканструкцыя цэха дзіцячага харчавання з арганізацыяй вытворчасці раслінна-мясных і раслінна-рыбных кансерваў. У наступным годзе тут таксама плануецца наладзіць вытворчасць дзіцячых травяных настояў і тэрмастабільных начынак для кандытарскай прамысловасці (канфітюр, джэм, варэнне), што дазволіць павялічыць выкарыстанне вытворчых магутнасцей і аб'ём выпуску прадукцыі. Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці рэгіёна (ААТ "Сцяг індустрыялізацыі", ДП "Віцебчанка", ААТ "КІМ") у 2013 годзе арыентаваны на далейшае развіццё вытворчасцей за кошт набыцця новага высокапрадукцыйнага абсталявання. Найбольш буйны сярод іх Аршанскі льнокамбінат мае намер завяршыць сваё тэхнічнае перааснашчэнне, што дазволіць павялічыць аб'ём вытворчасці тканін, павысіць іх якасць і канкурэнтаздольнасць, павялічыць прадукцыйнасць працы.Вялікі блок мерапрыемстваў трэба выканаць прадпрыемствам нафтахімічнай галіны. Так, за кошт пашырэння ўчастка двухстадыйнай вытворчасці шклавалокну ў цэху №12, а таксама арганізацыі вытворчасці канструкцыйных шкламат на ААТ "Полацк-Шкловалакно" плануецца павялічыць аб'ём выпуску шклавалокну і шклапластыкавых вырабаў. ААТ "Нафтан" у межах Праграмы развіцця прадпрыемства на 2010-2015 гады плануе набыць абсталяванне для правядзення рэканструкцый установак гідраачысткі Л-24/7, першаснай перапрацоўкі нафты АТ-8, вакуумнага блока АВТ-2. Развіццё прадпрыемстваў абутковай прамысловасці Віцебскай вобласці ў 2013 годзе будзе накіравана на стварэнне новых вытворчасцей і філіялаў у рэгіёнах вобласці, што будзе спрыяць росту аб'ёму выпуску абутку. Рэалізацыя гэтых і іншых мерапрыемстваў дазволіць забяспечыць у 2013 годзе рост аб'ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі, у тым ліку інавацыйнай, павысіць канкурэнтаздольнасць прадукцыі і рэнтабельнасць продажаў.-0-

БЕЛТА