Усяго пад пасадкі адведзена больш за 3 тыс. га. Работы ўжо выкананы амаль на 900 га. Найбольш актыўна лесааднаўленне праводзіцца ў Лепельскім і Багушэўскім лясгасах. Найбольшы аб'ём запланаваны ў Аршанскім лясгасе, дзе новыя насаджэнні зоймуць 650 га. Пры гэтым больш за палову насаджэнняў гэтай вясной будзе створана з выкарыстаннем селекцыйнага пасадачнага матэрыялу.

У перыяд правядзення акцыі "Тыдзень лесу", якая пройдзе ў Беларусі з 28 сакавіка па 4 красавіка, лесааднаўленчыя мерапрыемствы разгорнуцца ў вобласці на 250 участках плошчай 500 га. На іх плануецца пасадзіць каля 2,5 млн дрэў. Асаблівай масавасці па ўдзельніках з улікам агульнай эпідсітуацыі не чакаецца. Разам з тым усіх жадаючых прыняць удзел у акцыі лесагаспадарчыя ўстановы гатовыя забяспечыць неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам.

Сёлетні "Тыдзень лесу" прысвечаны Году малой радзімы і святкаванню 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, таму асаблівы акцэнт у акцыі зроблены на працы з падрастаючым пакаленнем і на закладцы памятных алей, у тым ліку ў месцах баявой славы.