29 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каля 150 падлеткаў з цяжкім лёсам Віцебскай вобласці збярэ спартакіяда ў Полацкім раёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Валерый Кунашка.
Месцам спаборніцтва каманд удзельнікаў ва ўзросце ад 13 да 15 гадоў 4 кастрычніка стане вёска Фарынава. Падлеткі пазмагаюцца ў перацягванні каната, бегу на 100 м, выкананні комплексу сілавых практыкаванняў, праходжанні эстафеты. Пераможцы спаборніцтваў у агульнакамандным заліку будуць узнагароджаны ганаровымі кубкамі і дыпломамі. Каманды, якія занялі прызавыя месцы ў асобных відах спартакіяды, адвязуць з сабой медалі і дыпломы.
Спартакіяда заклікана ўцягваць падлеткаў з цяжкім лёсам у сістэматычныя заняткі спортам, выхоўваць у іх пачуццё грамадзянскай адказнасці, патрыятызму, маральнасці, а таксама ўмацоўваць узаемадзеянне дзяржструктур і грамадскіх арганізацый па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў у моладзевым асяроддзі.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць аддзел па справах моладзі, упраўленне адукацыі Віцебскага аблвыканкама, Віцебскі абласны камітэт БРСМ, в/ч №2034.-0-
БЕЛТА
Каля 150 «праблемных» падлеткаў Віцебскай вобласці збярэ спартакіяда ў Полацкім раёне
29.9.20110 праглядаў