У беларускіх санаторыях для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў летась адпачылі і ўмацавалі здароўе каля 17 тыс. чалавек, у тым ліку 14,6 тыс. чалавек атрымалі бюджэтныя пуцёўкі праз Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Для арганізацыі санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення ветэранаў вайны, працы і інвалідаў у сістэме Мінпрацы і сацабароны функцыянуюць чатыры санаторыі на 864 месцы. Усе аздараўленчыя ўстановы працуюць са 100-працэнтнай загрузкай.

Большасць аздараўленцаў у санаторыях сістэмы міністэрства – гэта інваліды першай і другой групы, ветэраны працы (каля 80%).

Ва ўсіх аздараўленчых установах арганізавана безбар'ернае асяроддзе, а ў трох з чатырох санаторыяў створаны ўмовы для пражывання і арганізацыі лячэння інвалідаў-калясачнікаў. Усяго для іх абсталявана 38 нумароў (у санаторыі "Белая Вежа" – 16 нумароў, "Вяжуці" – 12 нумароў, "Ясельда" – 10 нумароў).

Як адзначылі ў міністэрстве, перад установамі пастаўлена задача развіваць пазабюджэтную дзейнасць – магчымасці матэрыяльна-тэхнічнай базы і асаблівасці дзейнасці аздараўленчых устаноў гэта дазваляюць. За 2016 год даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці санаторыяў перавысілі Br2,7 млн (105,1% да ўзроўню 2015 года), у тым ліку ад самастойнай рэалізацыі пуцёвак – Br2 млн, ад аказання платных медыцынскіх паслуг – амаль Br0,5 млн.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)