Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж 12-13 снежня прыме ўдзельнікаў нацыянальнага студэнцкага форуму "У аб'ектыве - моладзь", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў каледжы.

Мерапрыемства збярэ каля 170 студэнтаў і педагогаў. Падчас форуму пройдзе адкрыты дыялог з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам, узнагароджанне аўтараў лепшых відэаролікаў адкрытага конкурсу "Благасфера 1.0", для ўдзелу ў якім маладыя людзі дасылалі свае відэа па розных напрамках (падарожжы, навукова-папулярны і адукацыйны кантэнт, ролікі аб прыгажосці і здароўі).

Таксама пройдуць майстар-класы па стварэнні і прасоўванні іміджавых ролікаў аб ВНУ. Студэнты будуць працаваць па групах для напісання сцэнарыя, азнаямлення са здымачным працэсам, спецыфікай рэжысуры і мантажу. Арганізатары падрыхтавалі майстар-клас па працы з кантэнтам у YouТube і Instagram.

На другі дзень форуму запланавана пасяджэнне грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета. Яго ўдзельнікі абмяркуюць канцэпцыю маладзёжнага YouТube-канала, падвядуць вынікі сустрэчы.

Арганізатары мерапрыемства - Міністэрства адукацыі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)