3 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каля тысячы ўдзельнікаў розных творчых калектываў выканалі гімн Беларусі на плошчы Перамогі ў Віцебску. Разам з імі ў акцыі "Заспяваем гімн разам" узялі ўдзел амаль 20 тыс. жыхароў і гасцей абласнога цэнтра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў акцыі, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец сказаў, што ў апошнія гады правядзенне дадзенага мерапрыемства стала добрай традыцыяй. "Акцыя аб'ядноўвае дарослых і дзяцей, ветэранаў і моладзь агульнымі пачуццямі патрыятызму, гордасці і любові да роднай Беларусі. Наш гімн сімвалізуе пераемнасць гістарычных традыцый прадстаўнікоў розных пакаленняў беларускага народа, адлюстроўвае новыя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя ўмовы Беларусі як суверэннай, міралюбнай дзяржавы, падкрэслівае патрыятызм і працавітасць нашых грамадзян, сяброўскія адносіны паміж прадстаўнікамі ўсіх нацыянальнасцей, якія жывуць на беларускай зямлі", - сказаў кіраўнік вобласці. Ён выказаў упэўненасць у тым, што сапраўдны суверэнітэт любой дзяржавы магчымы толькі тады, калі яго народ аб'яднаны адзіным духоўным парывам у імкненні зрабіць сваю краіну дабрабытнай і квітнеючай. "Беларусы ўласнымі рукамі і інтэлектам ствараюць летапіс сваёй маладой незалежнай дзяржавы. І ў гэтым наша перавага і перспектыва", - падкрэсліў старшыня аблвыканкама.
"Дзень Незалежнасці - знамянальнае свята. Ён дае магчымасць азірнуцца назад, ацаніць сучаснасць і намеціць перспектывы на будучыню. Віцебская вобласць паспяхова выконвае прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, гэта дае ўпэўненасць у паляпшэнні якасці жыцця людзей. А для нас гэта галоўнае - каб годна жылі грамадзяне", - заключыў Аляксандр Косінец.-0-
БЕЛТА
Каля 20 тыс. чалавек узялі ўдзел у акцыі "Заспяваем гімн разам" на плошчы Перамогі ў Віцебску
3.7.20120 праглядаў