XXVII Міжнародны турнір па вольнай барацьбе памяці капітана III рангу Анатоля Іспенкова і загінуўшых членаў экіпажа падводнай лодкі "Камсамолец" збярэ каля 200 спартсменаў у Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у гарвыканкаме.

Турнір памяці Анатоля Іспенкова і яго загінуўшых таварышаў-падводнікаў пройдзе 20-21 студзеня у віцебскім спорткомплексе ААТ "Віцязь". З ініцыятывай правядзення спаборніцтваў у свой час выступіў былы аднакласнік Іспенкова - трэнер Анатоль Каваленка.

Чакаецца, што у гэтым годзе на барцоўскім дыване у паядынку сыдуцца спартсмены з Расіі, Украіны, Латвіі, Малдовы, Эстоніі і Беларусі.

У Нарвежскім моры 7 красавіка 1989 года з-за пажару затанула атамная падводная лодка Паўночнага флота "Камсамолец" - К-278. З 69 чалавек экіпажа загінулі 42, у тым ліку капітан 3-га рангу Анатоль Іспенкоў - інжынер, камандзір электратэхнічнага дывізіёна субмарыны. У аварыйнай абстаноўцы ён змяніў вартавога ля дызель-генератара, які страціў прытомнасць, і, выконваючы яго абавязкі, забяспечыў падводную лодку электраэнергіяй, каб змагла выратавацца хаця б частка экіпажа. Імя свайго гераічнага вучня носіць віцебская сярэдняя школа №8, на ёй усталявана мемарыяльная дошка Іспенкову.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)