Каля 200 выязных брыгад будзе задзейнічана пры правядзенні імунізацыі ў Віцебскай вобласці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны ўрач Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Сінкевіч.

Выязныя брыгады будуць сфарміраваны з ліку медработнікаў для забеспячэння вакцынацыі жыхароў сельскай мясцовасці.

Усяго ў гэтым сезоне ў Віцебскай вобласці ад грыпу плануецца прышчапіць каля 490 тыс. чалавек, або парадку 40% насельніцтва. У тым ліку за кошт мясцовага бюджэту - 19% насельніцтва рэгіёну, рэспубліканскага - 13%, за сродкі прадпрыемстваў і арганізацый - 8%.

Паступленне вакцыны чакаецца ў бліжэйшы час. Актыўнае правядзенне імунізацыі пачнецца з першых чыслаў кастрычніка.

Уладзімір Сінкевіч нагадаў пра важнасць гэтай сезоннай прафілактычнай меры. "Своечасова зробленая прышчэпка дазваляе пазбегнуць або з меншым уронам для здароўя перанесці захворванне, дапамагае абараніць чалавека і значна знізіць рызыку захварэць для яго родных і блізкіх", - падкрэсліў галоўны ўрач.

У цяперашні час у Віцебскай вобласці захоўваецца стабільная, якая адпавядае сезону сітуацыя па захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)