11 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каля 250 чалавек збярэ першы гарадскі злёт валанцёрскіх атрадаў "Дарогаю дабра" у Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім гарадскім камітэце БРСМ.
Мерапрыемства пройдзе 12 красавіка на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Сярод удзельнікаў - актывісты валанцёрскіх атрадаў пярвічных арганізацый БРСМ школ і гімназій, ВНУ, ССНУ і ПТВ, педагогі-арганізатары навучальных устаноў горада, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, а таксама Цэнтра развіцця добраахвотніцтва і аддзела маладзёжнай палітыкі ўпраўлення ўнутранай палітыкі Ліпецкай вобласці Расіі.
Падчас злёту члены дзесяці валанцёрскіх атрадаў Віцебска правядуць прэзентацыі напрамкаў сваёй дзейнасці. У прыватнасці, будуць прадстаўлены фільмы, ролікі, выступленні аб аказанні дапамогі ветэранам, адзінокім пажылым людзям, дзецям-сіротам, інвалідам, працы па прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафілактыцы ВІЧ/СНІДу. Важнай падзеяй злёту стане прыняцце рашэння сумесна з валанцёрамі з Ліпецкай вобласці аб наладжванні ўзаемнага абмену вопытам, актывізацыі кантактаў у правядзенні валанцёрскай дзейнасці.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Віцебскі гарадскі камітэт БРСМ, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і аддзелы адукацыі і па справах моладзі і абаронна-мабілізацыйнай працы Віцебскага гарвыканкама.-0-
БЕЛТА
Каля 250 чалавек збярэ 1-ы гарадскі злёт валанцёрскіх атрадаў "Дарогаю дабра" у Віцебску
11.4.20120 праглядаў