5 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каля 3 тыс. маладых людзей збярэ 6 верасня ў Віцебску марафон БРСМ "Зрабі свой выбар", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ. У мерапрыемствах праекта "Зрабі свой выбар" возьмуць удзел прадстаўнікі студатрадаўскага руху, маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, валанцёрскага руху "Даброе Сэрца", актывісты ГА "БРСМ", РГА "Белая Русь", творчая моладзь (лаурэаты і пераможцы конкурсаў, фестываляў, спартсмены, прадстаўнікі маладзёжных субкультур, вядомыя грамадскія дзеячы). Дэвізам праекта стала радок "Час да сваіх гадзін ты выбіраеш сам!" з песні, сэнс якой вельмі актуальны для моладзі і сёння. У праграме марафону, які адбудзецца ў культурна-забаўляльным цэнтры "Энергія", зроблены акцэнт на прэзентацыю праектаў маладзёжнага руху, якія дэманструюць спектр магчымасцей, прадастаўленых дзяржавай для развіцця маладзёжнай ініцыятывы. Марафон напоўнены мноствам яркіх акцый і арыгінальных ідэй, уключае ў сябе вялікую культурна-дасугавую праграму, фестывалі сучаснай маладзёжнай культуры, выставы навукова-тэхнічнай творчасці, і, вядома ж, маладзёжныя дыскатэкі ў форме творчых конкурсаў. Фінальны акорд у марафоне паставіць грандыёзнае маладзёжнае музычнае шоу "Бітва DJ" ад радыёстанцыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі "Пілот-FM" і рэдакцыі праграмы тэлевяшчання "БелМУЗТВ". Заваёўваць танцавальны Алімп сталіцы прыедуць дыджэі з усёй краіны, а гледацкай аўдыторыі будзе прадастаўлена магчымасць зрабіць свой выбар, прагаласаваўшы за лепшых DJ'яў. Пры гэтым абавязковай умовай для ўсіх удзельнікаў музычнай "Бітвы" з'яўляецца наяўнасць у праграме Dj-рэміксаў папулярных песень пра Беларусь, а таксама песень на маладзёжную тэматыку. Далей маладзёжны марафон адправіцца ў Магілёў і Гомель. Праект накіраваны на стварэнне ўмоў для падтрымкі і развіцця маладзёжнай ініцыятывы, выхаванне ў маладога пакалення нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці, развіццё актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыі.-0-

БЕЛТА