5 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каля 30 населеных пунктаў было абясточана за мінулыя суткі ў Віцебскай вобласці з-за выпадзення мокрага снегу, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар УМНС Марына Фандо.
Абільны снегапад, які прайшоў на тэрыторыі вобласці, больш за ўсё даставіў непрыемнасцей Віцебскаму, Аршанскаму і Полацкаму раёнам, у якіх з-за наліпання мокрага снегу адбылося адключэнне электраэнергіі адпаведна ў 10, 9 і 10 населеных пунктах. Усяго было абясточана 7 ліній электраперадач, 5 трансфарматарных падстанцый і 1 ферма.
Па стане на 07.00 5 красавіка для ліквідацыі наступстваў задзейнічана 6 брыгад РВУП "Віцебскэнерга" агульнай колькасцю 18 чалавек і 6 адзінак тэхнікі. Работы па аднаўленні электразабеспячэння працягваюцца.-0-
БЕЛТА
Каля 30 населеных пунктаў было абясточана ў Віцебскай вобласці з-за наліпання мокрага снегу
5.4.20120 праглядаў