26 ліпеня, Аршанскі раён /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Каля 300 чалавек, звыш 90 адзінак тэхнікі і 4 паветраныя судны будуць задзейнічаны сёння ў актыўнай фазе сумесніх беларуска-расійскіх тактыка-спецыяльных вучэнняў МНС, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.
Вучэнні па ліквідацыі трансгранічных надзвычайных сітуацый, звязаных з аварыямі на магістральных нафтаправодах, пройдуць у тры этапы на трох вучэбных пунктах на тэрыторыі Смаленскай і Віцебскай абласцей з паслядоўнай адпрацоўкай апавяшчэння, прывядзення ў гатоўнасць органаў кіравання, сіл і сродкаў сістэм папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Расіі і Беларусі, ацэнкі абстаноўкі ў зоне надзвычайнай сітуацыі, прыняцця рашэння на яе ліквідацыю, кіравання сіламі і сродкамі сістэм папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, узаемадзеяння пры правядзенні аварыйна-выратавальных работ органаў кіравання сістэмамі папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.
Згодна з тактычным задумам вучэнняў у выніку прасядання грунту на 253 км у месцы падводнага пераходу ўчастка нафтаправода Унеча - Андрэапаль - Вусць-Луга праз раку Дняпро ў Смаленскай вобласці ў раёне вёскі Баравікі адбылося пашкоджанне нафтаправода з уцечкай нафты ў раку Дняпро і яе распаўсюджваннем на тэрыторыю Беларусі па рацэ. Ствараецца пагроза ўзнікнення трансгранічнай надзвычайнай сітуацыі тэхнагеннага характару. Па аператыўнай легендзе праз трое сутак нафтавае пляма дасягае мяжы населенага пункта Зубава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адначасова пры правядзенні аварыйных работ на нафтаправодзе Унеча-Вентспілс ААТ "Полацктранснафта Дружба" у раёне вёскі Зубава Аршанскага раёна адбылося ўзгаранне нафты з пераходам пажару на лясны масіў, стварылася пагроза населеным пунктам.
На першым этапе, які пачнецца ў раёне вёскі Баравікі на тэрыторыі Смаленскай вобласці, будуць адпрацоўвацца вучэбныя пытанні апавяшчэння органаў кіравання і сіл згодна з дзеючым планам узаемадзеяння, прывядзення ў гатоўнасць органаў кіравання і сіл тэрытарыяльнай падсістэмы РСНС Расійскай Федэрацыі і прыняцця рашэння на ліквідацыю наступстваў узнікшай надзвычайнай сітуацыі.На другім этапе, які стартуе ля вёскі Зубава Аршанскага раёна, прадугледжваецца адпрацоўка вучэбных пытанняў работы органаў кіравання па зборы і аналізе даных аб абстаноўцы, удакладненні рашэння на ліквідацыю тэхнагеннай надзвычайнай сітуацыі, кіраванні сіламі і сродкамі пры тушэнні ляснога пажару пры пагрозе населеным пунктам. Тут жа будзе праведзена адпрацоўка спосабаў і прыёмаў вядзення аварыйных работ падраздзяленнямі аварыйна-аднаўленчага пункта па аднаўленні пашкоджанага ўчастка нафтаправода ва ўмовах балоцістай мясцовасці з правядзеннем работ па ўкладцы сланевай дарогі, устаноўцы сістэмы паніжэння ўзроўню вады, а таксама комплекс падводных работ па рамонце рэчышчавай часткі падводнага пераходу нафтаправода з прыцягненнем вадалазаў МНС Рэспублікі Беларусь.
На трэцім этапе, пляцоўкай якога стануць наваколлі пасёлка Копысь Аршанскага раёна, будуць замацаваны на практыцы вучэбныя пытанні работы органаў кіравання па зборы і аналізе даных аб абстаноўцы, удакладненні рашэння на ліквідацыю НС, кіраванні сіламі і сродкамі па зборы нафты з воднай паверхні. На гэтай жа пляцоўцы разгорне работу медыцынскі шпіталь МНС Беларусі, перасоўны мабільны вузел сувязі МНС Расіі, а таксама вадалазна-выратавальныя службы МНС Беларусі і Расійскай Федэрацыі і падраздзяленні Віцебскага аддзялення Чырвонага крыжа.
Падчас ліквідацыі вучэбнай надзвычайнай сітуацыі будзе ажыццяўляцца маніторынг стану навакольнага асяроддзя. За ходам вучэнняў будуць сачыць міжнародныя назіральнікі. У завяршэнне вучэнняў пройдзе дэманстрацыйны паказ тэхнікі і аварыйна-выратавальнага абсталявання падраздзяленняў МНС Беларусі і Расіі, суб'ектаў гаспадарання і аварыйна-аднаўленчых падраздзяленняў.-0-
БЕЛТА
Каля 300 чалавек і больш за 90 адзінак тэхнікі возьмуць удзел у актыўнай фазе беларуска-расійскіх вучэнняў МНС
26.7.20120 праглядаў