12 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каля 370 аб'ектаў абсталявана элементамі безбар'ернага асяроддзя за 2011 год у Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама. Значны аб'ём працы па стварэнні безбар'ернага асяроддзя выканалі арганізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Так, рамонтныя і будаўнічыя работы праводзяцца з улікам прыстасавання жыллёвага фонду, у тым ліку жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання і дваровых тэрыторый, для інвалідаў па зроку і з парушэннямі апорна-рухальнага апарату. За мінулы год камунальнікі ўсталявалі больш за 150 поручняў, 85 пандусаў. Выкананы капітальны і бягучы рамонт вулічна-дарожнай сеткі, пешаходных пакрыццяў у дваровых тэрыторыях жылой забудовы агульнай плошчай 259,5 тыс. кв. м, праведзена афарбоўка і ўстаноўка рэльефных элементаў першай і апошняй прыступак лесвічнага пралёта пры ўваходзе і ўнутры будынкаў на 587 аб'ектах ЖКГ і ўстаноў адукацыі. У Дубровенскім і Пастаўскім раёнах, Полацку і Віцебску абсталяваны 13 бясплатных парковачных стаянак на 24 машына-месцы для транспартных сродкаў інвалідаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату і інвалідаў па зроку. Многія аб'екты сацыяльнай інфраструктуры абсталяваны турнікетамі з указаннем напрамку руху, поручнямі, пандусамі, лічбавым табло і гукавым апавяшчэннем. У сферы грамадскага транспарту на гарадскіх маршрутах па Віцебскай вобласці працуюць 178 аўтобусаў, абсталяваных усалонным табло "бегучы радок". Набыта 13 нізкападлогавых трамваяў. Удзельная вага нізкападлогавага пасажырскага транспарту ў агульнай колькасці складае 17%. У цэлым удзельная вага аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры Віцебскай вобласці, якія ўтрымліваюць нормы безбар'ернага асяроддзя, на пачатак гэтага года склала 56,4%. На рэалізацыю праграмы Віцебскай вобласці па стварэнні безбар'ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб на 2011-2015 гады з розных крыніц фінансавання плануецца накіраваць Br4,9 млрд. За 2011 год было асвоена Br453,8 млн. з мясцовага бюджэту, больш Br1 млрд. склалі ўласныя сродкі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Аб'ём фінансавання на 2012 год праграмай заplanаваны ў памеры звыш Br1 млрд. Элементамі безбар'ернага асяроддзя плануецца абсталяваць каля 200 аб'ектаў.-0-

БЕЛТА