6 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каля 50 фактаў выплаты зарплаты "у канвертах" выявілі за 9 месяцаў падаткавікі Віцебскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці.
"Падатковымі органамі Віцебскай вобласці за студзень-верасень гэтага года пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў за выкананнем наймальнікамі заканадаўства аб працы выяўлена 46 суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія выплачваюць заработную плату "у канвертах". У выніку праведзеных мерапрыемстваў даналічана Br129,5 млн., у тым ліку падаходнага падатку - Br81 млн. Накладзена адміністрацыйных штрафаў у суме Br22,5 млн.", - паведамілі ў прэс-цэнтры.
У дачыненні да 437 кіраўнікоў, заснавальнікаў, іх блізкіх сваякоў, а таксама наёмных работнікаў арганізацый, якія выплачваюць заработную плату ў нязначным памеры, праведзена супастаўленне панесеных выдаткаў атрыманым даходам з мэтай выяўлення даходаў, схаваных ад падаткаабкладання. У 80 грамадзян запатрабаваны дэкларацыі аб даходах і маёмасці. Па 57 правераных дэкларацыях даналічаны падаходны падатак у суме Br126,7 млн. -0-
БЕЛТА
Каля 50 фактаў выплаты заробку "ў канверце" выявілі за 9 месяцаў падаткавікі Віцебскай вобласці
6.11.20120 праглядаў