Ва ўнутраным дворыку Віцебскага абласнога краязнаўчага музея (ратушы) і ў культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо Віцебска "Дзвіна" з 13 па 15 ліпеня пройдзе міжнародны конкурс майстроў па кераміцы і ганчарству "Гліна спявае", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

Падчас творчага спаборніцтва чакаецца маляўнічае відовішча з удзелам каля 50 вядучых майстроў ганчарства, народнай цацкі і керамічнага мастацтва Віцебскай вобласці, рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі і інш.
У першы дзень адбудзецца адкрыццё конкурсу. Вырабленыя ганчарныя формы майстроў будуць урачыста загружаны ў печ для абпалу ў комплексе "Залатое кальцо Віцебска "Дзвіна". А 14 ліпеня ва ўнутраным дворыку абласнога краязнаўчага музея будуць працаваць майстры ў некалькіх намінацыях конкурсу. Сярод іх традыцыйная ганчарная форма, аўтарская дробная пластыка, абпал чорнадымленай керамікі, керамічны сувенір, а таксама тэхналогія дэкарыравання ганчарнай формы, хатняя калекцыя і творчы дэбют. Тут таксама будуць праводзіцца выставы-продажы і майстар-класы ўмельцаў. Увечары 14 ліпеня частка керамічных вырабаў будзе дастануць з ганчарнай печы для абвару.
У завяршальны дзень творчага спаборніцтва (15 ліпеня) майстры працягнуць працу за ганчарным кругам ва ўнутраным дворыку ратушы. А ў "Залатым кальцы Віцебска "Дзвіна" адкрыюць печ з чорнадымленай керамікай. Пасля заканчэння абпалу адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу "Гліна спявае" на плошчы Свабоды.